Вайна ва Украіне забрала жыцці амаль 7 тысяч мірных жыхароў
Страты сярод грамадзянскіх асоб у Украіне з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання 24 лютага па 6 лістапада склалі амаль шаснаццаць з паловай тысяч чалавек, у тым ліку амаль шэсць з паловай тысяч загінулых, паведаміла Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Паводле звестак ААН, сярод загінулых — больш за дзьве з паловай тысячы гэта мужчыны, больш за тысячу сямсот жанчыны, 201 хлопчык і 168 дзяўчынак (пол 34 дзяцей і 1828 дарослых пакуль не ўдалося ўстанавіць).
Больш за ўсё мірных жыхароў — больш за тры тысячы дзвесце чалавек чалавек — загінула ў сакавіку.
Array