Валер Карбалевіч: Людзей прымушаюць прыніжацца



У Беларусі ствараецца камісія для працы з ахвочымі вярнуцца на Радзіму. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. Указ тычыцца беларусаў, якія здзейснілі правапарушэнні з 1 студзеня 2020 па 31 студзеня 2023 гг.

Мэты такога рашэння каментуе палітолаг Валер Карбалевіч:

-Людзей прымушаюць прыніжацца і рабіць нейкія прыніжальныя заявы пра тое, што яны памыляліся. Прымушаюць прызнаць сваю віну, пакаяцца. Але галоўнае, што гэта не гарантуе, што іх чапаць не будуць. Аказваецца, што нават калі камісія дасць выснову, што да чалавека няма прэтэнзій калі ён вернецца, то па рашэнні старшыні камісіі, генпракурора Андрэя Шведа, усё роўна чалавека могуць затрымаць, арыштаваць і засудзіць. То бок, ніхто ніякіх гарантый не дае. Таму ў такіх умовах не думаю, што будзе шмат жадаючых вярнуцца.

«Лукашэнка хацеў бы, каб ягоныя праціўнікі былі гатовыя да маральнай капітуляцыі. Гэта можаць даць яму адчуванне перамогі. І Лукашэнка не хавае гэтага», – заўважае Валер Карбалевіч. Незалежныя эксперты лічаць, што за два мінулыя гады з Беларусі эмігравалі ад адной да некалькі сотняў тысяч людзей.

Беларускае Радыё Рацыя