Валер Карбалевіч: Стан здароўя персаналісцкага лідара з’яўляецца палітычным пытаннем
Госць Рацыі — палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Паразмаўлялі з ім пра стан здарояў Аляксандра Лукашэнкі і аб чарговых нібыта тэрарыстах, якія затрыманы ў Беларусі.

РР: Найперш давайце пагаворым пра Аляксандра Лукашэнку. У яго ўчора быў дынамічны дзень. Ён з раніцы паляцеў у Маскву, паўдзельнічаў там у свяце. Потым вярнуўся ў Менск, але ў Менску не выступаў. Багата каментароў з’яўляецца адносна ўчорашняга дня. Маўляў, ці не ўпершыню Аляксандр Лукашэнка на 9 траўня не выступаў.
Валер Карбалевіч: Так, сапраўды, гэта ўпершыню. Звычыйна ён выступаў, але цяпер па стану здароўя ён гэта не рабіў. І менавіта стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі застаўся ў сухім астатку як вынік гэтага святкавання. Ніхто не абмяркоўвае выступ Хрэніна, ніхто не абмяркоўвае выступ Пуціна, а ў асноўным беларускія незалежныя медыя і беларуская супольнасць абмяркоўвае менавіта стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі, і гэта вельмі паказальна, фактычна гэта становіцца галоўным палітычным пытаннем на сённяшні дзень у Беларусі.
РР: Ці не таму, што ў Беларусі створаны культ асобы Лукашэнкі, што ўсе сапраўды хвалююцца за яго здароўе. Ці можна нейкія палітычныя падтэксты, кантэксты тут могуць быць?
Валер Карбалевіч: Тут праблема не ў кульце. Праблема ў самім змесце і ў самой прыродзе палітычнага рэжыму ў Беларусі. У Беларусі рэжым асабістай улады, персаналісцкі рэжым, і менавіта ад галоўнага ўладара, ад ягоных настрояў, ад ягоных уяўленняў, ягоных каштоўнасцяў вельмі шмат залежыць у сённяшняй Беларусі. І таму ў такой сітуацыя назіранне за ягоным станам здароўя — гэта цалкам лагічная і цалкам зразумелая рэч. Ад гэтага шмат у чым залежыць жыццё простых беларусаў, беларускага грамадства. І таму гэтае пытанне становіцца вельмі актуальным.
РР: Ну так, і палітычным яно таксама становіцца.
Валер Карбалевіч: Палітычнымі могуць стаць розныя пытанні. У дадзеным выпадку стан здароўя персаналісцкага лідара з’яўляецца натуральным чынам і палітычным пытаннем.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя