Валер Сахашчык заклікаў беларусаў яднацца (абноўлена)
Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі, падпалкоўнік Валерый Сахашчык выступіў на мітынгу ў Варшаве і заклікаў беларусаў яднацца.

– На жаль, людзі, якія называюць сябе кіраўнікамі нашай Радзімы – Беларусі, прадалі нашу незалежнасць, гандлююць нашай воляй, падтрымліваюць маскоўскага дыктатара і ўцягваюць нашу Радзіму ў гэтую вайну. Нашы лепшыя браты і сыны гінуць цяпер ва Украіне. Беларускі народ падтрымлівае брацкі ўкраінскі народ і будзе і далей змагацца.
„Мы не абаронім свае ідэі, сваю вольнасць, свае каштоўнасці, калі не будзем разам”, — дадаў Валер Сахашчык.

Сёння ў Варшаве прайшла акцыя беларуска-ўкраінскай салідарнасці “Дзве нацыі — адзіны вораг”. Удзельнікі ўшанавалі памяць беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. Пасля адбылося шэсце ў гонар герояў і ў падтрымку ўкраінскага народа.
На мітынгу каля помніка Мікалаю Каперніку выступалі Зянон Пазняк, Павел Латушка, ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя
Array