Валерый Кавалеўскі: Гэтае рашэнне – прызнанне таго, што адбываецца ва Украіне



Госць Рацыі — намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Валерый Кавалеўскі. З Госцем паразмаўляў Улад Грынеўскі.

РР: Мы працягваем абмяркоўваць навіну, якая з’явілася на мінулым тыдні, пра тое, што міжнародныя следчыя органы з Гаагі выдалі ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна, у сувязі з дэпартыцыяй украінскіх дзяцей на тэрыторыю Расеі. Ці можа гэтая падзея нейкім чынам паўплываць на хаду вайны?

Валерый Кавалеўскі: Так, гэта вельмі важная падзея. Здаецца, шнемагчыма вось так арыштаваць Уладзіміра Пуціна, але тое, што супраць яго ёсць такі пазоў, што ёсць ужо рашэнне пра яго арышт, гэта вельмі важна. Па-першае, тое, што фактычна ёсць прызнанне таго, што адбываецца ва Украіне, што гэта з’яўляецца ваеннымі злачынствамі і што Пуцін нясе адказнасць. Звяртае ўвагу і тое, што гэты ордэр на арышт распаўсюджваецца і на ўпаўнаважаную па правах дзяцей. І гэта азначае, што тыя людзі, якія акружаюць Пуціна, яны таксама будуць мішэнямі для міжнароднага прававога пераследу.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя