Валерый Кавалеўскі: Трэба абараніць незалежнасць нашай краіны
У эфіры нашага радыё пабываў прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.

РР: Якія вынікі сустрэчы з кіраўніком аддзелу па справах Беларусі амбасады ЗША ў Літве?
– Сустрэчу запрасіў амерыканскі бок і насамрэч менавіта кабінет, вынікі канферэнцыі сталі галоўнай тэмай і выклікаюць найбольшую зацікаўленасць амерыканскага боку. Яны бачаць, аддаюць належнае арганізатарам, як прайшла канферэнцыя, даюць высокую адзнаку яе вынікам. У тым ліку канешне, як адзін з самых галоўных прадуктаў гэтай канферэнцыі, іх вельмі цікавіць тое, што такое „кабінет”, якія яго мэты, задачы, якія галоўныя накірункі дзейнасці будуць, хто туды ўвайшоў, якія далейшыя перспектывы. Таму гэта стала галоўнай тэмай для нашага абмеркавання. Канешне з амерыканскім бокам у нас даволі шырокі парадак дня, ён пастаянна расце, таму менавіта з Петэрам Каўфманам у нас была першая сустрэча з серыі сустрэч, я спадзяюся, дзе мы будзем абмяркоўваць іншыя пытанні нашага двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя „кабінета” і канферэнцыі яшчэ таксама абмяркоўвалі тую пагрозу, якая навісла над Беларуссю, працяг вайны, у якую ўцягнуў Лукашэнка нашую краіну. Гэта стварыла вельмі небяспечную сітуацыю і таксама звяртаем увагу нашых партнёраў на міжнароднай арэне. Трэба распрацоўваць нейкія падыходы для таго, каб неяк абараніць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны сіламі міжнароднай супольнасці таксама.
Беларускае Радыё Рацыя
Array