Васіль Бабіч: Гэта будзе падобна да Ізраілю і Палестыны
Падобнай да таго, што зараз дзееца ў Ізраілі, можа стаць сітуацыя ва Украіне, калі перамога не адбудзецца ў бліжэйшы год-два.

Такой думкі прытрымліваецца ўкраінскі музыка, аўтар артыкулаў у беларускамоўную Вікіпедыю Васіль Бабіч. Пакуль што відавочных зменаў не адбываецца, – адзначыў ён:
– Пакуль што ў такім выглядзе, гэта можа быць год-два, у такім выглядзе, у якім гэта ёсць зараз, а пазней будзе меншая інтэнсіўнасць баёў. Ракетны тэрор будзе далей, Украіна таксама будзе наносіць больш удараў па расейскай ваеннай інфраструктуры, тады нейкі такі парытэт будзе, гэта будзе падобна да Ізраілю і Палестыны.
Вайна ва Украіне доўжыцца 445-ты дзень. Хаця дата ўкраінскага контрнаступу анансаваная не была, з’яўляюцца звесткі з расейскага боку пра яго рэалізацыю.
Беларускае Радыё Рацыя