Васіль Верамейчык: Сітуацыя ў Белгарадскай вобласці павінна занепакоіць і ўлады Беларусі
22-га траўня байцы ваюючых за Украіну расейскіх фармаванняў увайшлі на тэрыторыю Белгарадскай вобласці ў Расеі. Мясцовыя ўлады не аб’яўлялі эвакуацыю, але людзі сталі з’язджаць самі. Сітуацыю ў Белгарадскай вобласці абмеркавалі прадстаўнікі Асацыяцыі беларускіх ветэранаў падчас анлайн-сустрэчы „Рэйд расейцаў на Белгарад”.

Кажа беларускі добраахвотнік Васіль Верамейчык:
– Мы пра гэта казалі, што перад пачаткам украінскага контрнаступу ці проста наступу мы пабачым рэйд у Бранскую ці Белгарадскую вобласць. Толькі ўкраінскі жаўнер не пераступаў хутчэй за ўсё мяжу. Я думаю, што гэта насамрэч грамадзяне Расеі, агнявую падтрымку аказвала УСУ. Разбягацца мабілізаваныя пачнуць, як белгарадцы ўжо разбягаюцца, можа быць хтосьці пяройдзе на іх бок. Калі б беларускае войска ўступіла ў вайну, я б гарантаваў, што такія выпадкі былі б масавымі – ад здачы ў палон да пераходу на бок. Хто ведае, можа быць у наступны раз беларускія партызаны зойдуць праз тэрыторыю Расеі і апынуцца дзесьці ў беларускіх гарадах.
Вядома, што ўлады Белгародскай вобласці аб’явілі аб увядзенні на тэрыторыі „рэжыму антытэрарыстычнай аперацыі” і тэрмінова прыступілі да эвакуацыі сховішчы ядзерных боепрыпасаў „Белгарад-22”.
Беларускае Радыё Рацыя