Вадзім Мажэйка: Беларусі не хапае чалавечага рэсурсу



6 лютага 2023 года Лукашэнка падпісаў указ, які закранае пытанні вяртання ў краіну палітычных уцекачоў. Згодна з указам, будуць разглядацца «звароты грамадзянаў Беларусі, якія ўчынілі правапарушэнні».

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка лічыць, што ўказ звязаны з недахопам кадраў:

-Сам той факт, што праблеме нададзеная такая ўвага, што створана адмысловая камісія, адмысловы ўказ – гэта ўсё сведчыць, што насамрэч праблема мае значна большы маштаб. І сапраўды, беларуская эканоміка пакутуе ад недахопу спецыялістаў. І выглядае, што гэта праблема ў розных галінах ужо ёсць. І ў такой сітуацыі існуе праблема чалавечага рэсурсу, і яго няма дзе ўзяць.

Аналітык упэўнены, што зараз няма нават краіны, адкуль Лукашэнка можа запрасіць адмыслоўцаў:

Адзіны больш-менш прыток кваліфікаваных чалавечых рэсурсаў быў з Украіны. Зараз, відавочна, гэта ўсё ўжо для Беларусі не актуальна. Няма краінаў, дзе лукашэнкаўскі рэжым зараз мог бы ўзяць чалавечы рэсурс, масава прыцягнуць людзей. Не сотню будаўнікоў-кітайцаў на кітайскую будоўлю, а сапраўды неяк стратэгічна. Таму хочаш не хочаш, а думаюць, як вяртаць беларусаў. Але ёсць і чыннік прапагандысцкі.

На гэтую прапаганду ўжо «паддалося» шмат людзей, частка з якіх, колькасцю некалькі дзясяткаў чалавек, была затрымана на мяжы і яны ўжо асуджаны да вялікіх тэрмінаў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя

Array