Віталь Макаранка: „Кадравы рэзерв” прадугледжвае магчымасць падаваць заяўкі ўсім



Сябра Сойма Партыі БНФ, магістр дзяржаўнага кіравання Віталь Макаранка стаў удзельнікам міжнароднай канферэнцыі “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі. Выклікі і перспектывы”.

Дзеяч выступіў на тэму “Кадравая матрыца будучых рэформаў Беларусі” і патлумачыў, якія спецыялісты змогуць атрымаць працу ў Новай Беларусі:

– „Кадравы рэзерв” прадугледжвае магчымасць падаваць заяўкі на гэтыя пасады ўсім. Мы не адразаем нікога, акрамя яўных злачынцаў, для ўдзелу ў „Кадравым рэзерве” для Новай Беларусі. Людзі, якія адчуваюць, што яны здольныя, што яны змогуць штосьці карыснае прынесці Новай Беларусі, калі яны не рабілі ніякіх злачынстваў, яны могу спакойна падавацца, праходзіць гэты конкурс і спадзявацца, каб заняць адпаведную пасаду свайго ўзроўню.

Акрамя Віталя Макаранкі, на канферэнцыі выступілі Павел Латушка, Анатоль Лябедзька і Арцём Праскаловіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Array