Віцэ-прэм’ер Польшчы заклікае падтрымаць беларускую мову і культуру



Рэжым Аляксандра Лукашэнкі знішчае беларускую мову і культуру, заявіў на пасяджэнні Рады ЕЗ па пытаннях адукацыі, моладзі, культуры і спорту ў Бруселі віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскіпаведамляе Польскае радыё. Польскі чыноўнік заклікаў да падтрымкі беларускасці з боку Еўразвяза.

Пётр Глінскі спаслаўся на паведамленні беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Польшчы, і якія прасілі польскія ўлады прыцягнуць увагу да гэтай праблемы і на форуме Еўразвяза.

Польскі віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што беларуская мова ў Беларусі выцясняецца з грамадскай прасторы, з навучальных устаноў, рэжымам Лукашэнкі забараняюцца няўрадавыя арганізацыі, якія прапагандуюць мову і культуру.

У сувязі з гэтым Польшча лічыць неабходным распрацаваць супольны еўрапейскі план дзеянняў для падтрымкі намаганняў па абароне беларускай мовы і культуры.