Візіт Лаўрова ў Менск перанеслі з-за смерці Макея
Візіт кіраўніка расейскага МЗС Сяргея Лаўрова ў Менск перанесены ў сувязі са смерцю міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея.

Аб новых тэрмінах візіту і сумеснага паседжання калегій будзе абвешчана дадаткова, паведамляе прэс-служба МЗС РФ.
27-28 лістапада ў Менску павінна была адбыцца сумесная калегія міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі. Лаўроў планаваў сустрэцца з Уладзімірам Макеем і Аляксандрам Лукашэнкам.
Array