Вольга Кавалькова: Працягваем сваю працу дзеля вольнай Беларусі
Завяршаецца 2022-ы год. Палітычныя дзеячы падводзяць вынікі праведзенай працы. Нават той, якая яшчэ не завершана. Так, у Каардынацыйнай радзе зараз адбываецца рэформа: у выніку яе склад аб’яднання будзе значна пашыраны.
Пра тое, як ідзе працэс, а таксама якім быў гэты год не толькі для ініцыятывы, але і для ўсіх беларусаў, наша карэспандэнтка выстветліла ў Госці Рацыі, прадстаўніцы КР Вольгі Кавальковай.
РР: Завяршаецца 2022 год. Як, на ваш погляд, ён прайшоў?
Вольга Кавалькова: Гэта быў досыць складаны для нас год. І для дэмакратычных сілаў, і для беларусаў, якія жывуць унутры краіны. Мы бачым, што за год колькасць рэпрэсій і палітзняволеных толькі павялічылася. Людзей, якія з’язджаюць з Беларусі, таксама вялікая колькасць. Пачалася вайна і наша тэрыторыя задзейнічана ў гэтай вайне. Вельмі шмат абставін, якія дэпрэсіўна дзейнічаюць на людзей. Але, зразумела, што нават у гэтых варунках мы спрабуем працягваць сваю працу дзеля вольнай Беларусі. Рэсурсы мы трацім, але іх траціць і рэжым. Я бачу, што калі раней кансалідавана прымаліся рашэнні, то зараз бессінхронна. Гэта ім пагражае, для нас можа гэта стварае магчымасці, паколькі няма ранейшай маналітнасці. Палярызацыя грамадства працягваецца. Я бачу, што людзі пачынаюць больш закрывацца. Колькасць апалітычных людзей павялічваецца праз рэпрэсіі. І растуць радыкальныя настроі сярод дэмакратычнай супольнасці.
Таму год быў няпросты, але без маленькіх крокаў перамогі не будзе. У нас на мінулым тыдні была сустрэча з дэпутатам Сейма Польшчы Робертам Тышкевічам, які ўдзельнічаў у польскай “Салідарнасці”. І ён сказаў, што яны не чакалі, што нейкія перамовы адбудуцца, што нешта з таго боку будзе. Падавалася, што гэта нешта нерэальнае, што ўлады пойдуць на нейкі кампраміс. І шмат хто ім казаў, што вас падмануць, выкарыстаюць. Але маленькімі крокамі яны паказвалі, што не спыняць барацьбу. І з другога боку ўзнікла думка, што трэба неяк дамаўляцца. І для мяне гэта размова стала вельмі натхняльнай. З аднаго боку хочацца быць рэалістам, а з іншага – заўжды хочацца не губляць надзею на тое, што рознае развіццё падзей магчымае.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Array
