„Вольная Беларусь” перадала дапамогу палку Каліноўскага
„Вольная Беларусь” Зянона Пазняка перадала палку Каліноўскага аўтамабіль і беспілотнік.

Пра гэта паведаміў лідар руху, адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту Зянон Пазняк у Кіеве. Паводле палітыка, сродкі на аўтамабіль і беспілотнік актывісты „Вольнай Беларусі” збіралі „паміж сабою”, але нядаўна ў Польшчы пад эгідай руху быў зарэгістраваны фонд, які аблегчыць падтрымку добраахвотнікаў.
„Толькі нацыянальная ідэя і нацыянальны рух, толькі ідэалогія і праца людзей могуць стварыць будучую вольную Беларусь. Інакш нічога не атрымаецца”, — заявіў Пазняк.
Найбольшую пагрозу будучыні Беларусі ён бачыць у Расеі, якую называе „Мордарам”. Галоўным сённяшнім прыярытэтам „Вольнай Беларусі” лічыць падтрымку Украіны ў вайне.
Array