Восьмы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі можа ўключаць энергетыку
Восьмы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі можа ўключаць энергетыку, гандаль і новыя адключэнні ад SWIFT. Такія прапановы вылучаныя Эстоніяй, – паведаміў міністр замежных спраў гэтай краіны Урмас Рэйнсалу ў інтэрв’ю Die Welt.

„Мы ўжо прадаставілі Камісіі канкрэтныя прапановы ў гэтай справе. Гаворка ідзе пра энергетыку, гандаль, далейшыя абмежаванні сістэмы SWIFT і ўключэнне ў санкцыйны спіс яшчэ большай колькасці людзей і ўстаноў. Папярэднія санкцыі працуюць, але іх недастаткова. Да зімы трэба яшчэ падняць цану для Расеі, каб гэтая вайна хутчэй скончылася”, — сказаў палітык.
30-31 жніўня павінна адбыцца сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ. Сярод іншага будзе абмеркавана абмежаванне на выдачу шэнгенскіх віз расейцам.
Array