Вячаслаў Сіўчык: Апазіцыі трэба актыўна рыхтавацца да змены ўлады ў Беларусі
Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык лічыць, што апазіцыі трэба актыўна рыхтавацца да змены ўлады ў Беларусі.
Мець канкрэтны план і рабіць усё, каб не страціць шанец у выпадку смерці дыктатара, кажа Вячаслаў Сіўчык:
-Ніхто нават сур’ёзна не абмяркоўвае, што будзе пасля смерці Лукашэнкі. Для таго, каб хаця б зрабіць крок у гэтым кірунку, трэба дзеля выратавання ўсяго беларускага народу, усім, хто на дыяспары, патрабаваць немагчымага ад Захаду – гэта блакады самой Расейскай Федэрацыі і ўвядзення жорсткіх санкцый супраць усіх краінаў, якія гандлююць з імперскай Расеяй.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, калі б такое палітычнае патрабаванне ўзнікла, яно б уратавала беларусаў у будучым. Пакуль у дэмакратаў ніякіх механізмаў няма.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
