Вячорка: У Пуціна няма сэнсу прымушаць Лукашэнку ўступаць у вайну войскамі



Аляксандр Лукашэнка – камфортны для Уладзіміра Пуціна саюзнік, заўважае дарадца Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка. Ён каментуе дачыненні з Расеяй ды пытанні, якія ўздымаюцца апошнім часам – ці Беларусь уступіць у агрэсію на баку Расеі.

Прапаганда стварае адмысловы наратыў, калі сцвярджае і выбудоўвае вобраз Аляксандра Лукашэнкі, які нібыта абараняе Беларусь, кажа Франак Вячорка пра ролю Лукашэнкі:

-Фактычна бясплатны саюзнік – пастаўшчык узбраенняў. Чаго яму зараз дзеля пары тысячаў салдат, якія не зменяць хаду вайны, рызыкаваць усёй Беларуссю – вялізнай тэрыторыяй, 200 тыс. квадратных кіламетраў, з выдатнай інфраструктурай, з тысячакіламетровай мяжой з краінамі НАТА? Якая яшчэ грае ролю буфернай зоны паміж НАТА і РФ. Вядома, Пуціну выгадна мець такога Лукашэнку. І зараз прымушаць Лукашэнку да ўступлення ў вайну войскамі, не мае сэнсу.

Беларуская наменклатура таксама разумее, што беларусы не падтрымліваюць «ідэю вайны». І такое рашэнне можа выклікаць чарговыя пратэсты і дэстабілізацыю сітуацыі, кажа Франак Вячорка. Выкарыстоўваецца звычайная прапагандысцкая тактыка. Стварацца адчуванне знешняга ворага, які нібыта ўжо каля мяжы, а таму трэба аб’яднацца вакол свайго лідара, бо «толькі ён можа абараніць народ». Але ў гэта беларусы збольшага ўжо не вераць.

Беларускае Радыё Рацыя

Array