Вядомыя сусветныя творцы заклікаюць вызваліць Навальнага
Больш за 130 акцёраў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў напісалі адкрыты ліст Пуціну, у якім запатрабавалі вызвалення Аляксея Навальнага.
-

Фота: dw.com
Сярод падпісантаў ліста — пісьменнікі Святлана Алексіевіч, Архан Памук, Маргарэт Этвуд, Джоан Роўлінг, акцёры Джуд Лоу, Бенедыкт Камбербэтч, Дэвід Духоўны, танцоўшчык Міхаіл Барышнікаў, спявак Том Ёрк і многія іншыя.
“…Аляксей Навальны ўтрымліваецца ў ВК-6, адной з самых суровых калоній у вашай краіне. Яго пастаянна змяшчаюць у адзіночнае зняволенне і адпраўляюць у бетонную камеру памерам з сабачую будку без вентыляцыі… Навальны адбывае турэмнае зняволенне па абвінавачваннях, якія ніколі не былі б прынятыя ніводнай незалежнай прававой сістэмай. Мы падтрымліваем заклік урада Германіі, уладаў ЗША і Еўразвяза з патрабаваннем яго неадкладнага вызвалення. Гэта ў вашай уладзе”, — гаворыцца ў лісце.