Вялікі пратэст у Празе



Шматтысячная акцыя пратэсту прайшла ў сераду ў Празе.

Дэманстранты патрабавалі адстаўкі ўрада, правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў і арганізацыі рэферэндуму аб закупках расейскага газу. Дэманстрацыі прайшлі і ў іншых гарадах Чэхіі.

Дзясяткі тысяч людзей сабраліся ў сераду ў сталіцы Чэхіі, у дзень святога апекуна краіны св. Вацлава. Да акцыі пратэсту заклікалі тыя ж арганізатары, якія на пачатку верасня сабралі ў Празе не менш за 70 тысяч чалавек.  Гэтым разам іх стала больш, – кажуць арганізатары. Арганізатары напісалі петыцыю Мілашу Земану, у якой заклікалі прэзідэнта – спасылаючыся на палажэнні канстытуцыі – адправіць у адстаўку ўрад Пятра Фіялы. Дакумент плануецца перадаць кіраўніку дзяржавы 10 кастрычніка 2022 года.

Падчас пратэстаў неаднаразова крытыкавалі высокі цэннік і гаварылі пра занепакоенасць будучай зімой і інфляцыю. Некалькі разоў адзначалася, што ўрад уцягвае краіну ў вайну ад імя Еўразвязу і НАТА. Гучалі заклікі да нейтралітэту і супраціўлення магчымаму пераходу на еўра. Быў зачытаны заклік арганізаваць рэферэндум аб магчымасці прамых закупак газу ў РФ.

Беларускае Радыё Рацыя

Array