Выбух на Крыме. Знішчаныя расейскія ракеты
Ідзе 391-ы дзень расейскага ўварвання ва Украіну.

У горадзе Джанкой на поўначы Крыма ў выніку выбуху знішчаны расейскія крылатыя ракеты „Калібр”, якія перавозілі па чыгунцы, пацвердзіла ўкраінская ваенная выведка. Раней паведамлялася аб атацы ўкраінскага беспілотніка.
Паводле апошніх звестак Генштаба ўкраінскага войска, за апошнія суткі загінулі 960 расейскіх вайскоўцаў.