Выпускніцу юрфака БДУ асудзілі на 15 сутак за выступ на ўручэнні дыпломаў
Кацярына Віннікава ў зале суда не прысутнічала. Яе судзілі праз скайп, паколькі выпускніца знаходзіцца на Акрэсціна. Суд Ленінскага раёна Менска вынес рашэнне – 15 сутак арышту, паведамляе телеграм-канал law_verum.
Кацярыну абвінавачвалі па арт. 24.23 КаАП – парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (нібыта яна была супраць крымінальнага пераследу Максіма Знака у сваёй прамове на ўручэнні дыпломаў). Як адзначае крыніца, міліцыя не дала ніякіх доказаў віны Каці. Дзяўчына добраахвотна прыйшла ў РУУС, дзе з ёй гутарылі сем гадзін а пасля затрымалі.
На судзе Кацярына Віннікава віну не прызнала.
На пытанне суддзі «Які сэнс вы ўкладвалі ў сваю прамову?» Кацярына адказала: «Падзяка ўсім, хто паўплываў на маё станаўленне як чалавека і юрыста».
Суддзя: – Не з мэтай публічнага выказвання палітычных інтарэсаў і нязгоды з затрыманнем Знака?
Кацярына: – Не, не з мэтай.
Суддзя: – Ці ўсё выкладчыкі з спісу выкладалі ў студэнткі асабіста?
Кацярына: – Альбо выкладалі, альбо пад іх кіраўніцтвам пісаліся навуковыя працы.
Сведкі сцвярджаюць, што гаворка Каці была выключна падзячнай. Таксама яе гаворка была прадугледжана рэгламентам, а сама Каця была абраная як спікер, паколькі з’яўляецца добрай студэнткай і на рахунку ў адміністрацыі факультэта.
У рапарце супрацоўнікаў міліцыі быў зроблены ўпор на поясе вакол сукенкі і на згадку юрыста Максіма Знака.
На цырымоніі ўручэння дыпломаў Кацярына Віннікава падзякавала звольненых выкладчыкаў і юрыстаў, супраць якіх узбуджаныя крымінальныя справы. На наступную раніцу ў яе пакоі ў інтэрнаце прайшоў ператрус.