Выведка Украіны назвала тры напрамкі, па якіх расейскае войска можа пайсці ў наступ
“Мы вызначылі, што наступы войскаў Расеі могуць быць у Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама, магчыма, у Запарожжы. Пры гэтым у Херсонскай вобласці і ў Крыме расейцы будуць весці абарону”, — заявіў спікер Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
-

Фота: dsnews.ua
Паводле яго даных, расейскаму войску спатрэбяцца яшчэ два месяцы, каб укамплектаваць новыя вайсковыя фармаванні. А Мінабароны Расеі плануе мабілізаваць яшчэ ад 300 да 500 тысяч чалавек для наступальных аперацый на ўсходзе і поўдні Украіны вясной і летам.
Financial Times піша, што Расея цягам наступных 10 дзён можа пачаць маштабны наступ у раёне Крамянной і Лімана ў заходняй частцы Луганскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя
Array