Яўген Магда: Шлях да паразумення трэба пачынаць знізу
Беларуска-украінскія адносіны моцна ўскладніліся пасля пачатку актыўнай фазы расейскай агрэсіі ва Украіне. З тэрыторыі Беларусі ва Украіну ўваходзілі расейскія вайсковыя аддзелы, ляцелі ракеты, а расейскія вайсковыя самалёты базуюцца на беларускіх аэрадромах. Усё гэта выклікала гнеў украінцаў да беларусаў.

Украінскі эксперт, дырэктар Інстытуту міжнароднай палітыкі Яўген Магда лічыць, што гэтае непаразуменне ўзнікае не ў апошнюю чаргу таму, што ўкраінцы мала ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. Але не трэба чакаць, пакуль палітыкі будуць вырашаць гэтае пытанне. Шлях да паразумення трэба пачынаць знізу.
– Я думаю, што мы не павінны чакаць, пакуль, напрыклад, Уладзімір Зяленскі сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай. Бо мы можам доўга чакаць. А мы павінны усталёўваць супрацу між намі – між журналістамі, экспертамі, між звычайнымі грамадзянамі, між дзеячамі культуры. Могуць людзі гэта рабіць бяспечна з Беларусі – няхай робяць.
Адносна таго, ці возмуць удзел беларускія войскі ў вайне, Яўген Магда лічыць, што загад, калі такі з’явіцца, будуць аддаваць расейцы, а не сам Лукашэнка. Але з яго гэта не здымае адказнасці за тое, што адбываецца, таму што ўсё, што здарылася, адбываецца ў тым ліку і дзякуючы ягоным дзеянням або нядзеянням.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Array