Яўген Вільскі: Мы даўно сябруем з паплечнікамі Паўла Севярынца



Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада Мікалая Статкевіча першай падтрымала ідэю збліжэння, прапанаваную партыяй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, кажа намеснік старшыні партыі Народная Грамада Яўген Вільскі:

Гэтае мерапрыемства цікавае тым, што мы тут сустракаемся з людзьмі, якія прыкладна адных поглядаў з намі на развіццё дэмакратычнай Беларусі. Мы даўно сябруем з паплечнікамі Паўла Севярынца, яшчэ ў Беларусі, мы сустракаліся, былі супольнымі сябрамі некаторых арганізацый. Павел Севярынец блізкі па духу чалавек для Народнай Грамады, хаця, зразумела, ідэалагічныя погляды ў нас розныя.

Паводле Яўгена Вільскага, яны на пачатку шляху. Ёсць надзея на паразуменне між астатнімі партыямі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя