Яўген Юшкоўскі: на вайне хапае фэйкаў



За пяць месяцаў вайны ва Украіне шматлікія беларускія журналісты змянілі фармат сваёй працы.

Яўген Юшкоўскі

Што адбываецца ў беларускай медыя прасторы распавядае медыяэксперт і журналіст MediaIQ Яўген Юшкоўскі:

– Пасля пачатку вайны стандарты журналістыкі не так моцна пацярпелі, прынамсі ў незалежных медыя. Многія імкнуцца прытрымлівацца аб’ектыўнага апісання таго, што адбываецца. Напрыклад«Люстэрка», былы ТУТ.БАЙ, яны наогул усе навіны расказваюць пра вайну, і ў канцы пішуць: ва ўмовах вайны немагчыма праверыць інфармацыю. Гэта вельмі важны момант, таму то факт, то інфармацыю, якая прадстаўляецца УСУ або мінабароны складана.

Па словах Яўгена Юшкоўскага на вайне з´яўляецца вялікая колькасць фэйкаў:

Фейкаў хапае, і ўсё гэта залежыць ад хуткасці. Журналістам трэба было б даваць інфармацыю, пераправяраючы факты. Лепш даць навіну на некалькі гадзін пазней, але дакладней. Таму што падзеі на фронце развіваюцца дастаткова хутка.

Яўген Юшкоўскі ўпэўнены, што з-за хуткасці працы ў беларускіх СМІ таксама бываюць неапраўданыя памылкі, як да прыкладу неправераныя паведамленні пра смерць беларускіх ваяроў з Палка Каліноўскага.

Беларускае Радыё Рацыя

Array