За ўзаконенае пірацтва ЗША ўнеслі Беларусь у адмысловы спіс
Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША ўключыў Беларусь у спіс краін, якія знаходзяцца пад назіраннем за магчымыя парушэнні правоў інтэлектуальнай уласнасці, паведамляе „Голас Амерыкі”. Прычынай называецца прыняты ў РБ закон, які легалізуе несанкцыянаванае выкарыстанне абароненых аўтарскім правам твораў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі (у тым ліку і за падтрымку Расеі ў яе агрэсіі супраць Украіны).
Згаданы закон, прыняты ў Беларусі, распаўсюджваецца на камп’ютарныя праграмы, фільмы, музычныя творы і тэлеперадачы з краін, „якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні” супраць РБ. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць яго своеасаблівым адказам на санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя