Залужны распавёў, дзе ідуць самыя гарачыя баі
Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны ў тэлефоннай размове са старшынём аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі расказаў пра сітуацыю на фронце. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

Паводле слоў Залужнага, цяжкія баі вядуцца на рубяжы Сватава-Крэменная, а таксама ў напрамку Лісічанска.
Найбольш складанай сітуацыя застаецца на ўчастку Салядар-Бахмут-Маёрск.
Паведамляецца, што там вораг фактычна па трупах сваіх спрабуе прасоўвацца наперад, але падраздзяленні Сіл абароны коштам звышнамаганняў стрымліваюць варожы наступ.
Залужны дадаў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю поўнасцю кантралюецца ўкраінцамі.
Array