Заўважаныя новыя эшалоны з беларускай вайсковай тэхнікай
Заўважаныя новыя эшалоны з беларускай вайсковай тэхнікай. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала “Беларускі гаюн”, сёння, 11 кастрычніка, зафіксавана адразу некалькі новых эшалонаў з вайсковай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі, якую вязуць у напрамку Расеі.
Раніцай быў заўважаны буйны састаў, які кіраваўся з Менска ў бок Барысава і ў якім перавозілася не менш за 8 танкаў Т-72А і не менш за 28 грузавікоў Урал. Відавочцы сцвярджаюць, што танкаў магло быць ад 15 да 30.
Акрамя гэтага, у Оршы быў заўважаны яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай, які таксама рухаўся ў бок Расеі. На відэа можна заўважыць перавозку двух УАЗаў, пяці адзінак розных МАЗаў, пяці зянітна-ракетных комплексаў “Тор-М2”.
Беларускае Радыё Рацыя
Array