Завяршаецца прыём заявак у склад Каардынацыйнай Рады
На гэтым тыдні, 13 лістапада, завяршаецца прыём заявак у склад Каардынацыйнай Рады. Нагадаем, падаць заяўку можна ад арганізацыі ці грамадзянскай супольнасці альбо ад сябе як незалежнай асобы. Працэдура вылучэння маецца на сайце аб’яднання.
Найбольш значныя вынікі ўжо зробленай працы з моманту стварэння Рады агучыла яе прадстаўніца Вольга Кавалькова:
– Гэта існаванне мадэлі, гэта магчымасць першы год працаваць на беларускую павестку і ствараць тыя праекты, якія б дапамагалі грамадзянскай супольнасці развівацца. Мне падаецца, што ў Беларусі дагэтуль не было мадэляў апошнія 26 гадоў, калі б на адной пляцоўцы збіраліся людзі з розных сацыяльных групаў, з розным прафесійным бэкграундам і з рознымі ідэалагічнымі поглядамі. І для мяне гэта дасягненне, што мы два гады мелі магчымасць гэтыя меркаванні адзін адному выказваць, спрачацца.
Таксама Вольга Кавалькова падкрэсліла, што ў Каардынацыйнай Рады цяпер наладжаныя цесныя стасункі і з Офісам Святланы Ціханоўскай, і з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.
Акрамя таго, прадстаўнікі КР днямі ўзялі ўдзел у першай афіцыйнай сустрэчы з Радай Еўропы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Array
