Заяўка Украіны на ўступленне ў NATO стала нечаканасцю для адміністрацыі Байдэна
Заява Украіны аб паскораным уступленні ў NATO стала нечаканасцю для адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, піша выданне Politico са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі не падтрымала запыт Украіны. На пытанне Politico, ці падтрымлівае яна ўступленне Украіны ў NATO, Пелосі сказала, што падтрымлівае „гарантыі бяспекі” для Кіева, аднак адмовілася адназначна ўхваліць заяўку.
У сваю чаргу Белы дом лічыць, што пытанне сяброўства Украіны ў NATO павінна вырашацца ў «іншы час», а цяпер больш актуальным з’яўляецца прадастаўленне ёй падтрымкі для барацьбы з расейскай агрэсіяй. Пра гэта на брыфінгу ў пятніцу заявіў дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
Array