Жазэп Барэль: Пуцін добраахвотна не здасца
Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па міжнародных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у інтэрв’ю французскай газеце Journal du dimanche заявіў, што ўмовы завяршэння канфлікту і заключэння міру паміж Украінай і Расеяй „будуць вызначаць украінцы і толькі яны”, паведамляе zerkalo.io.

Таксама Барэль выказаў меркаванне, якімі могуць быць галоўныя з гэтых умоў. Па словах Барэля, не трэба «жывіць ілюзій» – вайна ва Украіне можа працягвацца яшчэ доўга, а «Пуцін добраахвотна не здасца». Таму Украіне і надалей патрэбна будзе дапамога.
„Мы павінны ўзмацніць нашу падтрымку Украіны, задавальняючы яе значныя ваенныя і эканамічныя патрэбы. Калі Украіна яшчэ не выйграла вайну, Расея, верагодна, яе прайграе”, – сказаў дыпламат.
Пры гэтым ён дадаў, што паспяховае контрнаступленне ВСУ ў Харкаўскай вобласці – не абавязкова прадвеснік хуткага ваеннага краху Расеі.
Аднак рана ці позна вайна скончыцца і бакі будуць заключаць мірную дамову, па словах палітыка, толькі ўкраінцы будуць вылучаць умовы. Ён выказаў меркаванне, што імі стануць: выхад расейскага войска з тэрыторый Украіны, маральнае і крымінальнае прызнанне вінаватых у ваенных злачынствах, а таксама фінансавы ўклад агрэсара ў аднаўленне краіны.
Array