ЗША абвясцілі аб новых санкцыях супраць Расеі
У гадавіну поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі.
Мінфін ЗША унёс у чорны спіс прозвішчы 22 чалавек і назвы 83 кампаній з Расеі і шэрагу іншых краін. Акрамя таго, быў пашыраны чорны спіс Мінгандлю ЗША: у яго трапілі 76 новых юрыдычных асоб.
Новыя абмежаванні ўвёў і Дзяржаўны дэпартамент ЗША. У санкцыйны спіс уключылі кіраўнікоў дзясяткаў рэгіёнаў Расеі, дзевяць міністраў, а таксама віцэ-прэм’ера Таццяну Голікаву. Адносна 1219 расейскіх ваенных уведзены візавыя абмежаванні. Мінгандлю ЗША таксама пашырыла пералік тавараў, якія прылічаюцца да прадметаў раскошы, адносна Расеі і Беларусі: у яго ўвайшлі яшчэ 276 найменняў.
Беларускае Радыё Рацыя