ЗША абвясцілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне



Расейскае ўварванне ва Украіну доўжыцца 421 дзень. Украінская армія за суткі адбіла больш за 40 атак праціўніка, абстраляла расейскія войскі і тэхніку, а таксама два склады боепрыпасаў, паведамілі ў Генеральным  штабе Узброеных сіл Украіны. Расейцы  наступалі пад Крэмень у Луганскай вобласці, а ў Данецкай вобласці — у Бахмуце, дзе дагэтуль працягваюцца цяжкія баі.

Тым часам Белы дом анансаваў чарговы, 36-ы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 325 млн даляраў. Як абвясціла прэс-сакратар Карын Жан-П’ер, ён будзе ўтрымліваць сярод іншага боепрыпасы для сістэм HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы і „супрацьтанкавыя сістэмы”.