ЗША абяцаюць купіць для Украіны ўдасканаленыя СПА
ЗША на гэтым тыдні аб’явяць аб закупцы для Украіны ўдасканаленай сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй і вялікай далёкасці NASAMS, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які знаходзіцца зараз у Нямеччыне на саміце G7, прысвечаным у першую чаргу Украіне, раней пацвердзіў, што ЗША дадуць Украіне больш дасканалыя ракетныя сістэмы і боепрыпасы. Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, як чакаецца, выступіць на саміце G7 па відэасувязі.
Раней адміністрацыя Байдэна заявіла, што дае Украіне дадатковую ваенную дапамогу на адзін мільярд даляраў, на мінулым тыдні было заяўлена пра дадатковую дапамогу на 450 мільёнаў даляраў. Гаворка ідзе ў тым ліку пра чатыры рэактыўныя сістэмы залпавага агню, гаўбіцы, боепрыпасы ды іншае.
Array