ЗША патлумачылі сваю пазіцыю адносна ўкраінскіх рэгіёнаў, якія Пуцін можа ўключыць у склад Расеі



Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен афіцыйна заявіў, што ягоная краіна не будзе пярэчыць супраць таго, каб Кіеў ужываў зброю, дадзеную яму заходнімі краінамі, для ўдараў па рэгіёнах, якія Пуцін можа ўключыць у склад Расеі пасля «рэферэндумаў».

Між тым бутафорскія выбарчыя камісіі на ўчастках, размешчаных на тэрыторыі Расеі, ужо абвяшчаюць вынікі «галасавання» на іх. Усюды яны прагназавана сягаюць ледзь не пад 100% — ад 98,69% за ўваходжанне ў Расею «ДНР» да 96,75% — за ўваходжанне Херсонскай вобласці.

nashaniva.com

Array