ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах, апошнія суды, пераслед журналістаў і актывістаў. Таксама яна падзялілася бачаннем на тэму магчымага ўдзелу войскаў Беларусі ў вайне супраць Украіны.
-

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Прадстаўнікі дзярждэпартамента ЗША запэўнілі Ціханоўскую ў адназначнай падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. Робін Даніген распавяла, што ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам.
Падчас сустрэчы абмеркавалі стварэнне выпрацоўку новай праактыўнай стратэгіі па Беларусі, а таксама магчымасць правядзення міжурадавай сустрэчы краінаў-партнёраў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы. Новая стратэгія магла б прадугледжваць захады па абароне незалежнасці Беларусі і вывадзе расійскіх войскаў, далейшай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычных пераменаў.
Таксама абмеркавалі магчымы візіт Святланы Ціханоўскай увесну гэтага года ў Вашынгтон, супольныя дзеянні, каб не дапусціць сяброўства рэжыму ў Радзе Бяспекі ААН у якасці часовага чальца, і ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў Генасамблеі ААН і мерапрыемствах Вялікай Сямёркі.
Array