ЗША прызналі „Вагнер” злачыннай арганізацыяй



Злучаныя Штаты прызналі прыватную вайсковую кампанію „Вагнер” транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй і ўвялі новы пакет санкцый.

„Сённяшнія пашыраныя санкцыі ў дачыненні да ПВК „Вагнер”, а таксама новыя санкцыі ў дачыненні да іх партнёраў і іншых кампаній, якія падтрымліваюць расейскі вайсковы комплекс, будуць яшчэ больш перашкаджаць магчымасці Пуціна ўзбройваць і абсталёўваць сваю ваенную машыну”, — цытуе „Настоящее время” міністра фінансаў ЗША Джанэт Елен.

Напярэдадні амерыканскае Міністэрства фінансаў увяло санкцыі супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, суднаверфяў, структураў ПВК „Вагнер” і яго ўладальніка Яўгенія Прыгожына.

Array