ЗША рэкамендуюць сваім грамадзянам неадкладна пакінуць Расею



ЗША рэкамендуюць сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Расеі, а амерыканцам, якія знаходзяцца ў РФ, – неадкладна пакінуць краіну. Заява апублікавана на сайце пасольства ЗША ў Расеі.

ЗША асцерагаюцца, што пасля аб’яўлення ў Расеі мабілізацыі ў войска могуць заклікаць мужчын з падвойным грамадзянствам або абмежаваць ім выезд з краіны.

«Грамадзяне ЗША павінны адмовіцца ад паездак у Расею, а тыя, хто пражывае або падарожнічае цяпер у Расеі, павінны неадкладна пакінуць краіну, пакуль застаюцца абмежаваныя магчымасці для выезду на прыватнай аснове», — гаворыцца ў паведамленні.

Array