ЗША вылучаць Украіне да 1 мільярда даляраў на абаронныя мэты



Пра гэта гаворыцца ў мемарандуме, апублікаваным на сайце Белага дома.

Сродкі будуць накіраваныя на прадметы і паслугі абароннага прызначэння, ваенную адукацыю і падрыхтоўку. Акурат напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у ЗША і правёз свайму амерыканскаму калегу Джо Байдэну падарунак ад украінскага вайскоўца. Той яго з удзячнасцю прыняў, але праявіў сціпласць. Падарункам, які прывёз Зяленскі, быў медаль ад украінскага аператара батарэі HIMARS па імені Паўло.

Паводле Зяленскага, вайсковец вельмі прасіў яго перадаць Байдэну гэтую ўзнагароду разам з асабістым лістом. Байдэн адрэагаваў на гэта словамі: „Гэта незаслужана, але я ўдзячны”.

Array