ЗША збіраюцца дазволіць саюзнікам перадаць Украіне знішчальнікі F-16
ЗША збіраюцца дазволіць саюзнікам перадаць Украіне знішчальнікі F-16, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на свае крыніцы.

Пры гэтым некаторыя амерыканскія чыноўнікі сумняваюцца ў мэтазгоднасці паставак Кіеву гэтых самалётаў. Яны лічаць, што расейская супрацьпаветраная абарона эфектыўная супраць знішчальнікаў. Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты падтрымаюць навучанне ўкраінскіх пілотаў на F-16.
Мяркуецца, што навучанне будзе арганізаванае ў Еўропе, паведамляе „Голас Амерыкі”. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў рашэнне кіраўніцтва ЗША „падтрымаць міжнародную кааліцыю” у справе F-16 „гістарычным”.
Украіна спадзяецца ўмацаваць свае Сілы абароны з дапамогай самалётаў F-16 і ўжо працяглы час спрабуе іх атрымаць ад саюзнікаў.