Зяленскі і Ціханоўская паціснулі адзін аднаму рукі
Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыняў удзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага ў нямецкім Ахене. Святлана Ціханоўская прысутнічала там як лаўрэатка прэміі мінулага года.
На відэа бачна, як Зяленскі паціскае руку Святлане Ціханоўскай. Варта адзначыць, што гэта іх першая публічная сустрэча.
У гэтым годзе Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага прысуджана Уладзіміру Зяленскаму і ўкраінскаму народу.
Беларускае Радыё Рацыя