Зяленскі прыбыў у Фінляндыю па запрашэнні прэзідэнта краіны Саўлі Нііністэ
Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць абаронную падтрымку, а таксама возьмуць удзел у саміце краін Паўночнай Еўропы і Украіны.

Адзначаецца, што пасля завяршэння перамоваў прэзідэнты правядуць сумесную прэс-канферэнцыю. Акрамя таго, Зяленскі таксама сустрэнецца са спікерам фінскага парламента Петэры Орпа.
Акрамя таго, Зяленскі і Нііністэ сустрэнуцца з прэм’ер-міністрамі краін Паўночнай Еўропы.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Уладзімір Зяленскі наведаў пяць замежных краін: ЗША, Польшчу, Вялікабрытанію, Бельгію і Францыю.