Зяленскі сустрэўся з папам Францішкам
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 13 траўня ў Рыме сустрэўся з папам Францішкам, паведамляе Vatican News.
-

Фота: EPA-EFE/VATICAN MEDIA
Размова папы Францішка з Зяленскім доўжылася прыкладна 40 хвілін і завяршылася прадстаўленнем дэлегацыі і абменам падарункамі. Падчас размовы гаворка ішла пра гуманітарную і палітычную сітуацыю ва Украіне, выкліканую вайной.
-

Фота: EPA-EFE/VATICAN MEDIA
Суразмоўцы прыйшлі да згоды адносна неабходнасці і надалей ажыццяўляць гуманітарныя намаганні ў падтрымку насельніцтва. Папа падкрэсліў неадкладнасць „жэстаў чалавечнасці” у дачыненні да самых бездапаможных, нявінных ахвяр вайны.