Зяленскі ў Гаазе заявіў пра жаданне бачыць там Пуціна
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў ходзе візіту ў Нідэрланды наведаў Міжнародны крымінальны суд, які нядаўна выдаў ордэр на арышт расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў рамках расследавання спраў аб меркаваных ваенных злачынствах у ходзе вайны ва Украіне.
-

Фота: president.gov.ua
“Мы ўсе хацелі б пабачыць тут, у Гаазе, іншага Уладзіміра”, — пажартаваў Зяленскі, выступаючы з прамовай на тэму “Няма міру без справядлівасці”. Паводле яго, Пуцін заслугоўвае на тое, каб быць асуджаным за свае злачынныя дзеянні.
“Я ўпэўнены, што мы ўбачым гэта, як толькі пераможам. А мы пераможам”, — прыводзіць нідэрландская тэлекампанія NOS словы Зяленскага.