Зяленскі: Мы ўбачым ззянне каляднай зоркі нават з бамбасховішча
24 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з нагоды святкавання 25 снежня Раства па заходнім хрысціянскім календары.
„Мы загадаем жаданне. Адно на ўсіх. І адчуем радасць. Адну на ўсіх. І зразумеем ісціну. Адну на ўсіх. Пра тое, што ніякія дроны-камікадзэ не здольныя патушыць калядную зорку. Мы ўбачым яе ззянне нават пад зямлёй, у бамбасховішчы. Мы напоўнім цяплом і святлом нашы сэрцы. Іх не здольныя параніць ніякія „Кінжалы”. Яны зламаюцца аб наш сталёвы дух. І наша барацьба будзе працягвацца без перапынку. Ёй не пагражаюць планавыя ці аварыйныя адключэнні. І мы ніколі не адчуем дэфіцыту адвагі і нязломнасці”, – заявіў Зяленскі.
Array