Зяленскі: Украіна падае заяўку на сяброўства ў НАТА



Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў пятніцу аб’явіў аб падпісанні Украінай заяўкі на паскоранае ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.

„Сёння Украіна падае заяўку, каб зрабіць гэта дэ-юрэ. Па працэдуры, якая будзе адпавядаць нашаму значэнню для абароны ўсёй нашай супольнасці. У паскораным парадку. Мы робім свой вызначальны крок, падпісваючы заяўку Украіны на ўступленне ў паскораным парадку ў НАТА”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі дадаў, што такі паскораны парадак магчымы, улічваючы тое, што ў гэтым годзе Швецыя і Фінляндыя таксама падалі заяўкі на ўступленне ў Альянс без плана дзеянняў па членстве.

Фота: скрыншот з відэа УНІАН

Заяву на сяброўства Украіны ў НАТА афіцыйна падпісалі Уладзімір Зяленскі, старшыня Вярхоўнай рады Руслан Стэфанчук і прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.

Array