Зяленскі выступіў на Давоскім форуме



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на Давоскім форуме па відэасувязі.

Ён заклікаў саюзнікаў не марудзіць з пастаўкамі ўзбраенняў. Цытата: „Тыранія абганяе дэмакратыю. У той час, пакуль вольны свет думае, дзяржава-тэрарыст працягвае забіваць. Свет сумняваўся ў 2014-м годзе, калі Расея не раздумваючы акупавала Крым. Свет сумняваўся ў 2022, калі Расея без сумневу пачала поўнамаштабную вайну. Сёння – і больш ніколі – свет не павінен сумнявацца. Калі зло вяртаецца, свету патрэбна хуткасць і рашучасць. Расея экспартуе тэрор, і свет павінен дзейнічаць хутчэй, чым дзейнічае яна”.

Беларускае Радыё Рацыя

Array