Зянон Пазьняк прачытаў лекцыю ў Беларускім Доме ў Варшаве



У Беларускім Доме ў Варшаве была прачытана лекцыя вядомым палітыкам, кіраўніком руху «Вольная Беларусь» Зянонам Пазьняком.

Лекцыя прысвечана Чарнобыльскай катастрофе, яе ўплыву на здароўе беларусаў і новай пагрозе ад атаму ў руках злачынцаў.

Гаворыць Зянон Пазьняк:

Гэтыя злачынцы зрабілі наш народ закладнікамі Чарнобыля, а цяпер робяць закладнікамі расейскай вайны, сплаўляючы сюды атамную зброю. Адсюль можа быць ядзерны ўдар і ўдар па нас у адказ.

На лекцыі прысутнічала каля 100 чалавек. Сярод прыхільнікаў Зянона Станіслававіча было шмат моладзі. Доўжылася сустрэча больш чатырох гадзін. Прысутным было цікава, як высветлілася з іх адказаў для Радыё Рацыя:

Пазьняк заўсёды мае рацыю. Трэба слухаць.

Думаю, такую лекцыю варта слухаць штогод. Вельмі натхняе наведванне такіх мерапрыемстваў.

Можна было набыць кнігі Пазьняка. Чарга за аўтографам аўтара аказалася вельмі вялікай.

Беларускае Радыё Рацыя