Беларуская турэмная літаратура


Кнігі з праваабарончай выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» будуць гучаць на нашых хвалях кожны будні дзень а 12.20 гадзіне (прэм’ера) і паўтор той сам дзень у 21.20 і на наступны дзень у 9.20 польскага часу (па беларускім часе – на гадзіну пазней).

У 2017 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр узнагародзіў кнігу палітвязня Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» прэміяй Францішка Аляхновіча як лепшую кнігу, напісаную ў зняволенні. 10 лістапада аўтару прысудзілі чарговыя 5 гадоў калоніі.
 

* * *

Першы твор, якія можна слухаць ужо цяпер, – «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча ў чытанні Стася Дадэркі. Менавіта гэты твор і распачаў выдавецкую серыю, з ёй палітвязень стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Рукапіс дзённіка, напісаны ў турме КДБ, беларускі анархіст здолеў перадаць на волю, і ў сакавіку 2013 года выйшла кніга «Еду ў Магадан». Гэты твор перакладзены на некалькі замежных моваў.

Слухайце творы «Беларускай турэмнай літаратуры» на хвалях Беларускага Радыё Рацыя!  

`

Слухайце перадачу ў...

Панядзелак10:2009:2013:2012:20(прэм'ера)22:2021:20
Аўторак10:2009:2013:2012:20(прэм'ера)22:2021:20
Серада10:2009:2013:2012:20(прэм'ера)22:2021:20
Чацвер10:2009:2013:2012:20(прэм'ера)22:2021:20
Пятніца10:2009:2013:2012:20(прэм'ера)22:2021:20