„Мне завшэ ў душы грало” – рэпартаж Анны Шайкоўскай
11 месяцаў таму
З “вялікага свету” вярнуўся ў родную вёску Канюкі над ракой Нарвай на Падляшшы. Тут займаецца грамадскай і культурніцкай дзейнасцю Міраслаў Туроўск. Ён ініцыяваў народны фэст “Таго яшчэ ў Канюках не было”, падчас якога збіраюць грошы на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу, бо дабро вяртаецца. Міраслаў Туроўскі таксама выступае на сцэне і пад гітару спявае беларускія песні.